Запрашаем наведаць выставу творчасці “Дзякуй за Перамогу!”, якая размешчана ў файе на першым паверсе (правае крыло). Дзень Перамогі – цудоўнае, радаснае, але ў той жа час сумнае свята.
Памяць аб родных і блізкіх, якія заваявалі яе, павінна перадавацца ў сем’ях з пакалення ў пакаленне, і ніхто не павінен быць забыты. Выхаванцы ў сваіх малюнках, аб’емных работах разам з бацькамі і выхавальнікамі выразілі свае думкі і пацуцці ў адносінах да тэмы вайны і міра, вялікай Перамогі. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у выставе!