Сення выхаванцы старшых груп разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі Сяменавай Т.І. і Раманенка К.П. наведалі ДУА “Пліская сярэдняя школа імя У.А.Мікуліча”. Экскурсію для будучых першакласнікаў правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Чубок І.М. Дзеці пабывалі ў школьных спортзалах, сталоўцы, актавай зале, у класе. Настаўніца пачатковых класаў Мазурына Н.А. правяла невялікі урок для нашых выхаванцаў, дзе яны паказалі, як рашаюць задачы, разумеюць, што можна браць з сабой ў школу, а што не. Першакласнікі выступілі перад сваімі малодшымі сябрамі і расказалі аб тым, як цікава вучыцца ў школе. Выхаванцы падарылі першакласнікам свае малюнкі. Такія мерапрыемствы па пераемнасці павінны забяспечыць “плаўны” і максімальна бязбольны пераход дзіцяці на новы ўзровень адукацыі, фактычна ў новае сацыяльнае асяроддзе.