Віншуем з Днем сям’і!

Калі ўзяць Каханне і Вернасць,

да іх дадаць пачуццё Пяшчота,

усе памножыць на гады,

то атрымаецца — СЯМ’Я!

15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Гэтае свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. Без перабольшання можна сказаць, што сям’я – гэта самае важнае, чым багаты чалавек. Апора, тыл, падтрымка, разуменне.  Для дзіцяці сям’я – гэта абярэг, трамплін ў дарослае жыццё. Сям’я аказвае ўздзеянне на фарміраванне ў дзіцяці асобасных якасцяў, культуры, маральнасці, звычак, характару, грамадскай свядомасці. Даверныя адносіны ў сям’і, любоў, падтрымка бацькі і маці для дзіцяці – важней дарагіх цацак. Сапраўды кожнаму дзіцяці, асабліва дашкольніку, вельмі важна як мага больш часу праводзіць разам з бацькамі, атрымліваць ад іх увагу, адабрэнне, любоў, клопат і набываць жыццёвы вопыт.

Сення ў дзіцячым садку прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню.

20230515_121351
20230515_121453
20230515_121243
20230515_121217

Віншуем усіх дзяцей і бацькоў ДУА “Дзіцячы сад п.Акцябрскі Смалявіцкага раена” з Міжнародным днём сям’і, жадаем усім сем’ям жыць у міры, згодзе, дабрабыце і росквіце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *