Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

1683879096328
1683878186942
1683878120967 (1)
IMG_20230512_102716_330

Сення адбылося свята “Квітней, мая краіна Беларусь”, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Рашэнне аб увядзенні сучасных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь было прынята на падставе праведзенага рэферэндума, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. З таго часу штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Сення нашы выхаванцы падрабязна даведаліся  пра сімвалы краіны, у якой жывуць, спелі гімн Рэспублікі Беларусь, адчулі прыналежнасць і гонар за сваю краіну.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *