У першы чэрвеньскі дзень, калі пачынаецца летні адпачынак, адзначаецца Міжнародны Дзень абароны дзяцей. Вельмі важна, каб кожнае дзіця адчувала сябе абароненым, было акружана любоўю і увагай дарослых.
Сення адбылося свята “Сябруюць дзеці ўсей зямлі”, на якім дзеці разам з Летам, парсючком Фунцікам, Беладонай весела гулялі, танцавалі. Дзеці малявалі на асфальце і атрымалі ў падарунак ад Лета прыгожыя сцяжкі.
Віншуем усіх з Днем абароны дзяцей!
Ад усёй душы жадаем дзецям і дарослым здароўя, дабра, удачы і дабрабыту. Няхай усюды раздаецца вясёлы дзіцячы смех, а ў сем’ях пануюць радасць і шчасце!