23 мая адбыліся выпускныя святы ў выхаванцаў старшых груп.
Падрыхтоўка да іх была вельмі хвалюючай і адказнай. Былі на свяце і песні, і танцы, гульні і падарункі. Святочныя касцюмы хлопчыкаў, сукенкі з пышнымі спадніцамі ў дзяўчынак упрыгожылі свята. Прыгожыя песні пра дзіцячы садок, пра выхавальнікаў, пра бацькоў усхвалявалі ўсіх прысутных. Запальныя танцы з першых акордаў суправаджаліся апладысментамі гледачоў. Сюрпрызам было віншаванне ад дзяцей малодшай групы.
Ззаду засталіся дні, напоўненыя займальнымі вандроўкамі ў свет непазнаных, неразгаданых, дзіўных адкрыццяў. Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця.