Кожны год у першы дзень лета адзначаецца вялікае свята – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэтае свята – радаснае і сумнае адначасова. Выдатна, што нашы дзеці шчаслівыя, сумна, што вельмі многіх даводзіцца абараняць і нават ратаваць ад дарослай жорсткасці.
Міжнародны дзень абароны дзяцей – гэта не толькі весялосць, смех, песні і забавы. Гэта яшчэ і магчымасць для дарослых гучна заявіць аб сваім жаданні і магчымасцях зрабіць нешта добрае для тых дзяцей, якіх трэба абараняць.
І гэта не толькі дзеці з неўладкаваных, галадаючых краін Азіі, Афрыкі; краін, дзе ідуць войны, і дзеці гінуць без ліку. Гэта і дзеці Беларусі, у якіх няма бацькоў, якія жывуць у дзіцячых дамах, кінутыя мамай і татам. Гэта і дзеці, якія падвергліся гвалту, якіх выгналі з дома або ім самім прыйшлося сысці ад страшнага бацькоўскага жыцця ў безпрабудным п’янстве і здзеках.
У нашым дзіцячым садку адбылося цудоўнае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.