Адзіны дзень бяспекі

25 верасня, у рамках Адзінага дня бяспекі, педагогі нашага дзіцячага сада правялі з дзецьмі мерапрыемствы па фарміраванні ўяўленняў аб правілах бяспечных паводзін, тэматычныя заняткі і гутаркі па бяспецы жыццядзейнасці.
Выхавацелі дашкольнай адукацыі праводзілі з дзецьмі займальныя гутаркі «Дарога не для гульняў», «Пагаворым пра бяспеку», «Правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы», арганізоўвалі чытанне мастацкіх твораў С. Маршака «Кошкін дом», К. Удаковак тэме, разгляданне ілюстрацый «Пажарная тэхніка», «Правілы паводзін у ліфце», «Як пераходзіць дарогу», гулялі ў сюжетна-ролевыя («Едзем у дзіцячы сад», «Пажарныя», «Аўтобус») і дыдактычныя гульні («Дарожныя знакі», «Правілы бяспечна, «Ценевае лато», «Збяры паззл», «Галаваломкі»;
Падобныя мерапрыемствы дазволяць выпрацаваць у выхаванцаў трывалыя ўяўленні аб бяспецы, якія, безумоўна, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Бо бяспека дзяцей шмат у чым залежыць і ад іх саміх, ад іх ведаў і ўменні паводзіць сябе ў крытычнай сітуацыі.
Для ўсіх супрацоўнікаў былі арганізаваны мерапрыемствы, каб навучыць іх, як правільна дзейнічаць пры пажары, надзвычайных сітуацыях і аказваць першую дапамогу пацярпелым.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *