Дзень горада

Дзень горада Смалявічы праходзіць сёння.

Прадстаўнікі ДУА “Дзіцячага сада п. Акцябрскі Смалявіцкага раёна” прынялі ўдзел у святочным шэсці працоўных калектываў раёна. У сімволіцы, атрыбутыцы, касцюмах усе ўдзельнікі парада пастараліся адлюстраваць спецыфіку сваёй дзейнасці і значнасць моманту. Усе ў радасным, прыўзнятым настроі. Жыхары і госці горада сабраліся на тратуарах, каб прывітаць парад. Святочна ўпрыгожаная калона прайшла да самага цэнтра горада, дзе на галоўнай сцэне адбылося ўручэнне ўзнагарод за дасягненні ў працы і ўклад у развіццё раёна.

Віншуем са святам, жадаем міру і працвітання!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *