Анонс Тыдня бацькоўскай любові

14 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца адно з самых цёплых святаў – Дзень маці. Яно займае асаблівае месца і з 1996 года праводзіцца штогод. Свята заклікана падтрымаць традыцыі паважлівага стаўлення да жанчыны, умацаваць сямейныя каштоўнасці, падкрэсліць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – Маці.

З 21 кастрычніка 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца з асаблівай павагай Дзень бацькі. Свята ўстаноўлена не выпадкова, бо для захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, паўнавартаснага развіцця чалавека неабходна аб’яднанне намаганняў абодвух бацькоў, і сімвалізуе значнасць бацькоўскай ролі ў сям’і, грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення.

Сем дзён паміж гэтымі важнымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. І ён прысвечаны кожнаму з бацькоў, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладаюць у выхаванне сваіх дзяцей. Па ўсёй краіне на працягу сямі дзён праходзяць шматлікія мерапрыемствы.

З мэтай умацавання сямейных традыцый, захавання і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей у нашай установе дашкольнай адукацыі пройдзе шэраг тэматычных мерапрыемстваў.

З 13 кастрычніка пачне працаваць выстава “Фантазіі залатой восені”.

14 кастрычніка пройдуць святочныя канцэрты для бацькоў сярэдніх груп. У 9:30 – для “Зорачак”, у 10:15 – для “Матылькоў”.

15 кастрычніка – канцэрты для бацькоў старэйшых груп. У 9:30 – для “Пчолак”, у 10:15 – для “Дружнай сямейкі”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *