Конкурс SuperПРОФІ

SuperПРОФІ – гэта конкурс, які праводзіцца для маладых работнікаў нашай краіны. Мэтай праекта з’яўляецца выяўленне таленавітых спецыялістаў, якія дабіліся значных поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Конкурс дапамагае фарміраваць станоўчы імідж маладога работніка сярод моладзі і ў грамадстве, ствараць спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі маладых работнікаў, фарміраваць у моладзі актыўную жыццёвую пазіцыі, гатоўнасць да ўдзелу ў эканамічным і грамадскім жыцці Рэспублікі Беларусь.
Пераможцам раённага этапа конкурсу стала Абадоўская Маргарыта Уладзіміраўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА “Дзіцячы сад п. Акцябрскі Смалявіцкага раёна”, якая 8 кастрычніка прадстаўляла наш раён на абласным узроўні.
Маладыя спецыялісты прапанавалі візітныя карткі, паказалі творчыя нумары і прадэманстравалі свае поспехі ў сферы адукацыі.
Маргарыта Ўладзіміраўна паказала высокі ўзровень падрыхтоўкі і выдатна прадставіла наш раён на конкурсе.
Віншуем яе з дастойным удзелам і жадаем далейшых поспехаў у педагагічнай дзейнасці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *