Як прайшоў Тыдзень бацькоўскай любові

Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да святкавання Дня маці і Дня бацькі, прайшоў у нашым дзіцячым садзе з 14 па 21 кастрычніка. Пачалаўся ён з правядзення святочных канцэртаў. У госці на святы прыйшла сама Восень і яе сяброўка Хмарка. Дзеці разам з імі спявалі песні, танчылі, а бацькі адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах.
Педагогі і дзеці прыклалі максімум намаганняў, каб і ў групах стварыць святочную атмасферу. Групы былі ўпрыгожаны вырабамі, малюнкамі, фотакалажамі сям’і.
На працягу тыдня хлопцы развучвалі вершы аб сям’і, асвойвалі пальчыкавыя гульні і арганізоўвалі сюжэтна-ролевыя гульні на тэмы «Сям’я», «Маміны памочнікі» і «Дапамагаем таце». Яны з задавальненнем займаліся маляваннем, лепкай, аплікацыяй і адгадвалі загадкі аб членах сям’і.
У падарунак сваім сем’ям дзеці рабілі паштоўкі і вырабы, якія сімвалізуюць Дзень бацькі і Дзень маці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *