Выдатная пара – восень! Так прыгожа вакол, прырода распісвае ўсе дрэвы разнастайнымі фарбамі. 14 кастрычніка ў нашым дзіцячым садку адкрылася выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў “Фантазіі залатой восені”.
Натхніўшыся надвор’ем і цудоўным восеньскім днём, нашы выхаванцы сумесна з бацькамі зрабілі прыгожыя і незвычайныя восеньскія вырабы з прыродных матэрыялаў.
Рыхтуючы разам з дзіцем выраб для выставы, бацькі размаўляюць са сваім дзіцем, вучаць яго творчасці. Гэта яшчэ больш збліжае дзяцей і іх бацькоў. А як гараць вочкі выхаванцаў, калі яны бачаць свае працы на выставе. Яны просяць разам паглядзець іх, ганарацца сваімі вырабамі.
Творчыя працы ўражваюць сваёй непаўторнасцю і яркасцю. Усе ўдзельнікі праявілі творчасць, фантазію і майстэрства. Які разнастайны матэрыял быў скарыстаны для вырабаў вынаходлівымі бацькамі! Усе, хто ўбачыў нашу выставу, атрымалі шмат прыемных эмоцый і ўражанняў.
Дзякуй бацькам за актыўны ўдзел у выставе!