Акцыя “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці аб’яўляе аб старце рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. Далучайцеся!

 

З 10 лістапада па 20 лістапада 2025 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 “Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З “Аб энергазберажэнні”.

Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Папулярна аб энергазберажэнні

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *