Рэспубліканскі суботнік – гэта даўно не пра сімвалічнае варушэнне рыдлёўкай. Гэта пра канкрэтныя стваральныя справы, асабліва ў Год добраўпарадкавання.
Работнікі Дзіцячага сада п. Акцябрскі Смалявіцкага раёна з энтузіязмам далучыліся да рэспубліканскага суботніка 2025. У Год добраўпарадкавання краіны кожны імкнецца ўнесці пасільны ўклад у знешні выгляд сваёй роднай краіны і малой радзімы, у прыватнасці. Сёння галоўная задача нашых работнікаў — навесці парадак на зямлі свайго дзіцячага сада, зрабіць яго прыгажэйшым і чысцейшым, каб кожны куток нашай вялізнай тэрыторыі пахнуў і цешыў вока нашых выхаванцаў, работнікаў і наведвальнікаў.
Мы дзякуем усім удзельнікам суботніка за выдатную працу!
Разам зробім Беларусь чысцейшай і лепшай!

