Май – месяц яркага сонца, першай зеляніны і самага важнага свята нашай краіны. Напярэдадні 9 Мая ў нашым дзіцячым садзе традыцыйна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі выхаванцы старэйшых груп “Пчолкі” і “Дружная сямейка”.

Выхаванцы груп падрыхтавалі кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю. Дзеці з гонарам чыталі вершы пра гераізм салдат і пра тое, як важна берагчы мір на зямлі, спявалі песні ваенных гадоў разам з педагогамі.

Завяршылася мерапрыемства агульным выкананнем песні “Дзень Перамогі”
і ўрачыстым колам гонару. Мы верым, што такія святы дапамагаюць закласці
ў сэрцы дзяцей асновы патрыятызму, павагі да гісторыі і гонару за сваю Радзіму.

Мы памятаем! Мы ганарымся!
