Дзень пажылых людзей

У Міжнародны дзень пажылых людзей у рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць» намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Самойленка Алена Вікенцьеўна і Абадоўская Маргарыта Уладзіміраўна, намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта, павіншавалі работнікаў, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі старэйшага пакалення нашага дзіцячага сада.
Гэтае свята дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць цёплыя словы падзякі ўсім пажылым людзям за іх добрасумленную працу, вялізны жыццёвы вопыт, дабрыню і мудрасць.
Падобныя мерапрыемствы – гэта не проста мілыя святы, а найважнейшыя цаглінкі ў падмурку грамадства. Для дзяцей зносіны са старэйшым пакаленнем – гэта жывы ўрок павагі, мудрасці і гісторыі, які не прачытаць у кнізе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *