Дзень настаўніка

Напярэдадні Дня настаўніка, 3 кастрычніка, у нашай дашкольнай установе прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка. Усе дружна сабраліся ў зале, каб павіншаваць педагагічны калектыў дзіцячага сада з такім цудоўным святам.
Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу прагучалі з вуснаў намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Самойленка Алены Вікенцьеўны, якая падкрэсліла значнасць і адказнасць удзелу кожнага члена калектыву ў справе выхавання падрастаючага пакалення. Падчас мерапрыемства адбылося ўшаноўванне найлепшых работнікаў. Педагогі дзіцячага сада былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.
З Днём настаўніка! Прафесійных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *