Дзень Ведаў – дзіўнае і выдатнае свята. Пасля доўгай разлукі, адпачынку і падарожжаў з бацькамі, пасля летніх забавак дзеці зноў сустрэліся са сваімі сябрамі і выхавальнікамі. Пачынаецца новая паласа ў іх жыцці: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш пазнаць навакольны свет, вызначыць свае інтарэсы. У нашым дзіцячым садзе першы дзень новага навучальнага года прайшоў як заўсёды ярка і эмацыйна.
Дзень ведаў пачаўся з праслухоўвання дзяржаўнага гімна нашай краіны. Затым дзеці разам з педагогамі гулялі, адгадвалі загадкі, спявалі.