У Беларусі праходзіць Усебеларуская акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай
вайны: успомнім усіх!», якая накіравана на ўвекавечанне і захаванне памяці
пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне. У Інстытут гісторыі НАН Беларусі
на працягу 2022 года паступаюць матэрыялы з сямейных хронік, успаміны,
навукова-даследчыя працы навучэнцаў, копіі дакументаў з архіваў, біяграфіі
і інш. У цэнтры ваеннай гісторыі Беларусі матэрыялы сістэматызуюцца, аналізуюцца
і рыхтуюцца да публікацыі ўжо ў трэцяй кнізе «Народны летапіс Вялікай
Айчыннай вайны: успомнім усіх!», Вынахад якой запланаваны на першае
паўгоддзе 2023 г.
На дадзены момант аб ходзе Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай
Айчыннай вайны: успомнім усіх! можна падрабязна азнаёміцца на сайце Інстытута
гісторыі НАН Беларусі ў спецыяльным раздзеле Народны летапіс.
(http://history.by/chronicle_of_the_great_patriotic_war_remember_all/).
Прыняць удзел у акцыі можа кожны. Для гэтага трэба даслаць захаваныя або
спецыяльна сабраныя ўспаміны і фатаграфіі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай
вайны на наступны адрас: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1,
ці на-е-mail: voenhistbel@mail.ru.